Перевод: со всех языков на русский

с русского на все языки

з+вадою

  • 1 пампаваць

    пампаваць незак.
    Качать или перекачивать что-либо помпой.
    ...Заўзята пампавалі ўчатырох, а Галаскок накіроўваў напорны струмень вады ў найбольш зыркія языкі полымя, час-часом адвільваючы і, нібы незнарок, абліваючы вадою тых, хто трапляў у сферу яго дзеяння. Крапіва. Раней, пакуль я сам не паехаў, Кураўка мяне пераконваў, што Туркі ішлі са сваёю торбай не ў чайную з усімі, а да помпы на плошчы, адзін пампаваў ваду, а другі запіваў ёю хлеб, а потым, на змену, другі. Брыль.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > пампаваць

  • 2 здоўжыцца

    здоўжыцца зак.
    Показаться слишком долгим.
    Далей была дарога, якая і не здоўжылася, і закончылася цёплай хатай, дзе былі дзеці, пляменнікі... Брыль. І, сёрбаючы булён, жуючы аладкі ці дранікі, ты зноў жа будзеш думаць, чым бы заняцца, што б такое знайсці рабіць, каб ані не здоўжыўся дзень... Сачанка. Былое здоўжылася ў сне: то дождж ідзе, то золь, то снег, то сонца ўстане над вадою. Стральцоў.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > здоўжыцца

  • 3 копанка

    копанка, -і ж.
    Небольшой искусственный водоем.
    Я чарпануў берасцяным карцом з копанкі рудаватае вады, напіўся, рэшту выліў на рукі і апаласнуў твар. Грахоўскі. А два катлы і замашны чарпак былі вынесены на агарод і прымайстраваны адпаведным чынам каля невялікай копанкі. Васілевіч. На палянцы каля невялікай копанкі з застойнаю зялёнаю вадою гулялі ў ножыкі хлопчыкі, недалёка ад іх, дзе пачынаўся рэдкі бярозавы гай, хадзіў статак. Казько.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > копанка

  • 4 лёх

    лёх (лёха) лёх, -у м. лёха, -і ж.
    Ход, прорытый под землёй.
    З яго (лесу) гушчэчы, пацямнеўшай ад змроку, як з агромністай закуранай дымам і сажаю лёхі, роўным шэрагам, стройна, як птушкі на адлёце ў вырай, зашнуравала рознакалёрная, рознарослая гавяда. Гартны....Выраўнялася і тужэй нацягнулася над высокім берагам канавы ўсыпаная дробнымі каменьчыкамі сцежка, раптам правальваючыся ў глыбокія, вытачаныя снегавою вадою лёхі. Адамчык. Тут, кажуць, ёсць пад зямлёю знарок пракапаныя лёхі. У адну такую лёху наш Сівіца быў траха не праваліўся. Калюга.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > лёх

  • 5 лёха

    лёх (лёха) лёх, -у м. лёха, -і ж.
    Ход, прорытый под землёй.
    З яго (лесу) гушчэчы, пацямнеўшай ад змроку, як з агромністай закуранай дымам і сажаю лёхі, роўным шэрагам, стройна, як птушкі на адлёце ў вырай, зашнуравала рознакалёрная, рознарослая гавяда. Гартны....Выраўнялася і тужэй нацягнулася над высокім берагам канавы ўсыпаная дробнымі каменьчыкамі сцежка, раптам правальваючыся ў глыбокія, вытачаныя снегавою вадою лёхі. Адамчык. Тут, кажуць, ёсць пад зямлёю знарок пракапаныя лёхі. У адну такую лёху наш Сівіца быў траха не праваліўся. Калюга.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > лёха

  • 6 груца

    груца, -ы ж. абл.
    Перловая или ячневая крупа; каша из такой крупы.
    Яна (Хрысця) ужо заслала новенькім у каробачку абрусам шапаткое на стале сена, паставіла нават кісель і груцу - густы крупнік з салодкаю вадою. Адамчык. Вы прыйдзеце ў цяплынь начную хаты і сядзеце ў покуце на лаву, драўляную намацаеце лыжку і саганок, закураны ў печы, і есці будзеце са смакам груцу, пакінутую на стале для вас... Сіпакоў. Цанілі тады адно жыта на хлеб ды другі хлеб - бульбу. Ячмень на груцу ды авёс - коням на пажыву. Сабаленка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > груца

  • 7 цёрла

    цёрла, -а н.
    Глиняная посуда, в которой трут мак, мнут картофель и др.
    На голым незасланым стале ляжалі кускі хлеба, а пасярэдзіне стала бурае, старое глінянае цёрла з мёдам. Колас. (Юстына) абчышчала яе (цыбулю) ад чырвоных лушпай, а потым адразала яе доўгія хвосцікі і кідала па адной у цёрла з вадою. Баранавых. Перад ім (ганчаром) на вытаптаным брудным снезе стаялі жоўтыя гаршкі, міскі, цёрлы, доўгім радком, як грыбы без шапак, паднімаліся гладышы і збаночкі. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цёрла

  • 8 люстравацца

    люстравацца незак.
    1. Отражаться, как в зеркале.
    Агні люстраваліся ў вадзе, і Ленінград спаў над вадою, як здань, а крокі гучалі... гучалі... гучалі... Караткевіч. Мужчыны адзін па адным, несучы на плячах косы, у якіх люстравалася сонца, сыходзіліся да брыгадзіравай дзялянкі на сняданак. Сабаленка.
    2. (таксама люстраваць). Отсвечивать, как зеркало.
    Напрасцяк падаліся да Дняпра, што шырокай звілістай падковай люстраваўся, святлеў удалечы. Сачанка. Люты сям-там здзьмуў з ракі снег, і празрыстыя разводы лёду люстравалі блакітнае сонца. Караткевіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > люстравацца

  • 9 свянцоны

    прил. рел.
    освящённый

    || Раніцай, як толькі прачыналіся, мылі твар вадою, у якую апускалі свянцонае яйка.

    Беларуска-расейскі слоўнік > свянцоны

См. также в других словарях:

  • верства з вадою — Syn: шар з вадою …   Словарь синонимов металлургических терминов

  • шар з вадою — Syn: верства з вадою …   Словарь синонимов металлургических терминов

  • косий — а, е. 1) Який падає або розташований під кутом до горизонтальної площини; непрямий, похилий. || Який відхиляється від прямої лінії, іде по діагоналі, навскіс; навскісний. || Який має негоризонтальний розріз (про очі). 2) Зроблений, прикріплений,… …   Український тлумачний словник

  • порочити — чу, чиш, недок., перех. 1) Розпускати плітки про кого небудь, позбавляти когось доброго імені; ганьбити, знеславлювати. || Паплюжити що небудь гідне поваги. || Принижувати, безчестити кого , що небудь ганебними вчинками. || рідко. Бути вадою,… …   Український тлумачний словник

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»