Перевод: со всех языков на русский

с русского на все языки

тым+больш

  • 1 клёк

    клёк, -у м. разм.
    1. Здравый смысл.
    Вы думаеце, увесь клёк рэвалюцыі ў тым, што цяпер загадчыкам стаў іншы, чым раней быў. Чорны. Нешта ўвосені сорак пятага года, калі ў мяне было больш сялянскага клёку, я, супрацоўнік «Вожыка», ужо тым часам і пасмялелы ў дэмакратычным рэдакцыйным калектыве, спытаўся ў нашага галоўнага, Крапівы, пра адно сваё неўразуменне. Брыль. Вось і слоў не хапае, скупа клёку ў радкоў. Лужанін.
    2. Жизненная сила.
    - Калі ў чалавеку няма ўжо клёку, дык ніхто яму не паможа, - прастагнала Салвесіха. Сабаленка. У добрай бочцы - добры клёк. Зуёнак.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > клёк

  • 2 вастрэць

    вастрэць незак.
    Делаться более острым.
    Пасля звароту ў сталіцу пра згуртаванне «Рамантыкаў» ніхто больш не ўспамінаў, праўда, абставіны пацяжэлі, міжгрупавыя напады ўсё вастрэлі... Лужанін. Вясна адчувалася і па тым, што зараз, асабліва вечарам, калі заціхаў астрог, вастрэла ў сэрцы туга па волі. Машара.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > вастрэць

  • 3 упаляваць

    упаляваць зак.
    Добыть во время охоты.
    Цяпер зайцы ў лясах гуляюць, іх упалюеш без прынады, тым болей, што ганчак харошы, ёсць сэнс прайсціся па парошы. Колас. У той дзень ён (Жарнасек) пайшоў на паляванне, не дзеля таго, каб што ўпаляваць, а больш каб пахадзіць па тайзе. Асіпенка. Зімой дзічка ўпалюе, б'е рыбу ў ледастаў. Лужанін. Дамовіліся: стану жонкай таго, хто хутчэй упалюе аленя. Карпюк.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > упаляваць

  • 4 камяніца

    камяніца, -ы ж.
    1. Каменное или кирпичное строение.
    Учарнелыя драўляныя пабудовы і аблезлыя камяніцы хмурна і санліва драмалі абапал. Мележ. Той, каго чакалі, хто зайшоў у камяніцу, ці не выходзіў, ці выпарыўся праз комін, растаў у паветры. Лужанін. І я хадзіў, валэндаўся сюды-туды міма абгароджаных жалезнымі платамі дворыкаў і змрочных камяніц. Сачанка.
    2. абл. Каменистая почва.
    Там пясок і камяніца - кепска для ячменя: на адну кальвіну збожжа зелля больш як жменя. Колас. На камяніцы (гэта, можна сказаць, не была ўжо камяніца) добра расло, добра спела і добра павінна было прыбрацца з поля пад працавітымі рукамі гэтай сям'і. Чорны. Цяпер у Катоў асталася шастуха - шостая частка валокі, па цяперашніх мерках - тры гектары з нечым, ды і тая не зямля, адна камяніца. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > камяніца

См. также в других словарях:

  • Всебелорусское народное собрание — (белор. Усебеларускі народны сход)  общее собрание представителей белорусского правительства и других ветвей власти, руководителей и тружеников предприятий, деятелей науки и культуры. По мнению организаторов, одна из важнейших форм… …   Википедия

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»